Што такое хрыціянін?



Пытанне: Што такое хрыціянін?

Адказ:
Слоўнік Уэбстэра дае абазначэнне хрысціяніна, як “таго, хто вызнае веру ў Ісуса як у Хрыста або рэлігію, заснаваную на вучэнні Хрыста”. Як і шматлікія свецкія абазначэнні, гэтае з’яўляецца добрым зыходным пунктам для разумення таго, што такое хрысціянін, аднак не перадае цалкам біблейскую праўду пра тое, што значыць быць хрысціянінам.

Слова “хрысціянін” выкарыстоўваецца ў Новым Запавеце тры разы (Дзеі 11:26; 26:28; 1-ы Пятра 4:16). У першы раз паслядоўнікі Ісуса Хрыста былі названы хрысціянамі ў Антыохіі (Дзеі 11:26), таму што іх паводзіны, учынкі, мова былі такімі, як у Хрыста. Першапачаткова гэтае слова было выкарыстана незбаўленымі жыхарамі Антыохіі ў якасці кплівага прозвішча, і яно літаральна адпавядала “той, хто належыць да партыі Хрыста” ці “прыхільнік, паслядоўнік Хрыста”, што цалкам супадае з абазначэннем, якое дадзена ў слоўніку Уэбстэра.

На жаль, з часам слова “хрысціянін” згубіла многае ў сваім значэнні, і зараз выкарыстоўваецца ў адносінах да таго, хто рэлігійны ці з’яўляецца маральна станоўчым, замест таго, хто з’яўляецца сапраўды народжаным звыш паслядоўнікам Ісуса. Шмат людзей, якія не вераць і не даручаюць сябе Ісусу Хрысту, лічаць сябе хрысціянамі толькі таму, што яны ходзяць у царкву ці належаць да “хрысціянскай” нацыі. Аднак наведванне царквы, дапамога тым, хто менш паспяховы ў жыцці, а таксама тое, што вы – маральна станоўчы чалавек, не можа зрабіць вас хрысціянінам. Адзін з евангелістаў аднойчы сказаў: “Наведванне царквы не пераўтворыць вас у хрысціяніна, таксама як наведванне гаража не пераўтворыць вас у аўтамабіль”. Членства ў царкве, рэгулярнае наведванне служэнняў, ахвяраванні на працу царквы не могуць зрабіць вас хрысціянамі.

Біблія вучыць нас, што Бог не прымае нас па нашых добрых справах. У Ціту 3:5 напісана, што “...не дзеля ўчынкаў справядлівасці, якія мы ўчынілі, але праз міласэрнасць Сваю Ён збавіў нас купальняй адраджэння і аднаўлення Духам Святым, Якога выліў на нас багата праз Ісуса Хрыста, Збаўцу нашага”. (Ціту 3:5, 6). Такім чынам, хрысціянін – гэта той, хто народжаны звыш Богам (Яна 3:3; 3:7; 1-ы Пятра 3:23) і даручае сябе Ісусу Хрысту. Эфесцаў 2:8 апавядае, што “...ласкаю вы збаўлены праз веру, і гэта не ад вас, але Божы дар”. Сапраўдны хрысціянін – гэта той, хто адцураўся сваіх грахоў і ўсклаў свой давер толькі на Ісуса Хрыста. Такі давер – гэта нешта іншае, чым выкананне пэўных рэлігійных правілаў, ці маральны кодэкс, ці спіс таго, што трэба рабіць і чаго нельга.

Сапраўдны хрыціянін – гэта той, хто ўсклаў свой давер на Ісуса Хрыста і верыць у тое, што Ён памёр на крыжы за нашыя грахі і уваскрос на трэці дзень, перамогшы смерць для таго, каб даць вечнае жыццё усім, хто верыць у Яго. Яна 1:12 кажа: “А тым, якія Яго прынялі, дало магутнасць стацца сынамі Божымі, тым, што вераць у імя Яго...” Сапраўдны хрысціянін – гэта дзіця Божае, частка Божай сям’і, гэта той, каму дадзена новае жыццё ў Хрысце. Прыкмета сапраўднага хрысціяніна – гэта яго любоў да іншых і паслухмянасць Божаму Слову (1-ы Яна 2:4; 2:10).

Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Што такое хрыціянін?