Ці з’яўляецца Ісус Богам? Ці гаварыў калісьці Ісус пра Сябе як пра Бога?



Пытанне: Ці з’яўляецца Ісус Богам? Ці гаварыў калісьці Ісус пра Сябе як пра Бога?

Адказ:
У Бібліі нідзе бачным чынам Ісус не кажа: “Я – Бог!” Гэта не абазначае, аднак, што Ён не гаварыў пра Сябе як пра Бога. Возьмем, напрыклад, словы Ісуса з Яна 10:30: “Я і Айцец – адно”. На першы погляд, можа быць, гэта і не з’яўляецца сведчаннем Боскасці. Аднак паглядзіце, якой была рэакцыя юдэяў на Яго словы: “...Не камянуем Цябе за добрую справу, але за блюзнерства, за тое, што Ты, хоць Ты чалавек, робіш Сябе Богам” (Яна 10:33). Юдэі ўспрынялі словы Ісуса як заяву пра Яго Боскасць. У наступным вершы Ісус не абвергнуў іх і не абвясціў: “Я не раблю Сябе Богам”. Гэта паказвае, што Ісус, гаворачы словы: “Я і Айцец – адно”, – на самой справе меў на ўвазе, што Ён Бог (Яна 10:30). Другі прыклад – Яна 8:58: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: перш, чым Абрагам быў, Я ёсць”. Чаму юдэі хацелі пабіць Ісуса камянямі, калі Ён не гаварыў таго, што, на іх погляд, з’яўлялася блюзнерствам, г. зн. што Ён рабіў Сябе роўным Богу?

У Яна 1:1 сказана: “Слова было Бог”. У Яна 1:14 сказана, што “Слова стала целам”. Гэта – яснае сведчанне таго, што Ісус з’яўляецца Богам у целе. У Дзеях 20:28 сказана: “...пасвіць Царкву Бога, якую Ён здабыў Сваёй Крывёй”. Хто здабыў Царкву Сваёй Крывёй? Ісус Хрыстос. У Дзеях 20:28 сказана, што здабыў Царкву Сваёй Крывёй Бог. Значыць, Ісус – гэта Бог!

Вучань Фама сказаў пра Ісуса: “Госпад мой і Бог мой!” (Яна 20:28). Ісус не выправіў яго. Ціту 2:13 падштурхоўвае нас чакаць прыйсця Бога і Збаўцы – Ісуса Хрыста (гл. таксама 2-і Пятра 1:1). У Габрэяў 1:8 Айцец кажа пра Ісуса: “Сталец Твой, Божа, на векі вечныя, і скіпетр справядлівасці – скіпетр валадарства Твайго”.

У Адкрыцці анёл загадвае Апосталу Яну пакланяцца толькі Богу (Адкрыццё 19:10). Некалькі разоў у Пісанні Ісус прымае пакланенне (Мацвея 2:11; 14:33; 28:9, 17; Лукі 24:52; Яна 9:38). Ён ніколі не ганьбіў людзей за тое, што яны ўздавалі Яму пакланенне. Калі б Ісус не быў Богам, Ён бы сказаў людзям, каб не пакланяліся Яму, як сказаў анёл у Адкрыцці. Існуе яшчэ шмат іншых вершаў і месц у Пісанні, якія сведчаць пра Боскасць Ісуса. Самая істотная прычына таго, што Ісус павінен быў быць Богам, зводзіцца да таго, што, калі Ён не з’яўляецца Богам, Яго смерць на крыжы не магла б быць дастатковай для выплаты доўга за грахі ўсяго свету (1-ы Яна 2:2). Толькі Бог мог заплаціць такую бязмерную цану. Толькі Бог мог панесці на Сабе грахі свету (2-і Карынфянаў 5:21), памерці і ўваскроснуць, з’явіўшы перамогу над грахом і смерцю.


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Ці з’яўляецца Ісус Богам? Ці гаварыў калісьці Ісус пра Сябе як пра Бога?