settings icon
share icon
Пытанне

Кім з’яўляецца Ісус Хрыстос?

Адказ


Кім з’яўляецца Ісус Хрыстос? У адрозненне ад пытання “Ці існуе Бог?”, зусім нязначны лік людзей сумняваўся ў існаванні Ісуса Хрыста. Агульнапрынята, што Ісус Хрыстос сапраўды быў чалавекам, які хадзіў па зямлі Ізраільскай каля 2000 гадоў таму. Розныя погляды пачынаюцца з пытання, Кім жа наогул з’яўляўся Ісус. Амаль кожная буйная рэлігія вучыць, што Ісус Хрыстос быў прарокам, ці добрым настаўнікам, ці пабожным чалавекам. Але справа ў тым, што Біблія навучае нас таму, што Ісус Хрыстос быў бясконца большы за прарока, ці добрага настаўніка, ці пабожнага чалавека.

К. С. Льюіс у кнізе “Проста хрысціянства” кажа: «Я хачу папярэдзіць вас ад несусветнага глупства, якое людзі часта вымаўляюць у адносінах да Яго (Ісуса Хрыста): “Я гатовы прыняць Ісуса Хрыста як вялікага настаўніка маральнасці, але я не прымаю Яго дамаганняў у тым, што Ён – Бог”. Мы не павінны так гаварыць. Той, хто быў проста чалавекам і гаварыў рэчы на падабенства таго, што абвяшчаў Хрыстос, не мог быць вялікім настаўнікам маральнасці. Ён быў ці вар’ятам на тым узроўні, што і чалавек, які сцвярджае, што ён – зваранае яйка, ці д’яблам з апраметнай. Вы павінны зрабіць свой выбар. Ці гэты Чалавек быў і з’яўляецца Сынам Божым, ці ён – звар’яцелы або нешта горшае... Вы можаце назваць яго дурнем, можаце на яго плюнуць, можаце забіць яго як дэмана ці вы можаце ўпасці да Яго ног і вызнаць Яго як Госпада і Бога. Але не трэба патуральна гаварыць лухту пра вялікага Настаўніка чалавецтва». Дык кім жа, па словах Ісуса, Ён з’яўляўся? Што кажа Біблія адносна таго, Кім Ён быў?

Па-першае, давайце звернем увагу на словы Ісуса ў Яна 10:30: “Я і Айцец адно”. На першы погляд можа здацца, што гэта не з’яўляецца прэтэнзіяй на тое, каб быць Богам. Але паглядзіце, якая рэакцыя ў юдэяў на Яго сцверджанне: “...Не камянуем Цябе за добрую справу, але за блюзнерства, за тое, што Ты, хоць Ты чалавек, робіш Сябе Богам” (Яна 10:33). Юдэі ўспрынялі Яго словы як дамаганні на роўнасць з Богам. У наступных вершах Ісус не абверг думак юдэяў і не сказаў: “Я не дамагаюся таго, каб быць Богам”. І гэта сведчыць, што Ісус сапраўды сцвярджаў тое, што Ён быў Богам, кажучы: “Я і Айцец адно” (Яна 10:33). Яна 8:58 прыводзіць нам яшчэ адзін прыклад. Ісус сказаў: “...Сапраўды, сапраўды кажу вам: перш чым Абрагам быў, Я ёсць”. І зноў рэакцыя юдэяў такая: яны бяруць камяні, каб забіць Ісуса (гл. Яна 8:59). Ісус кажа пра Сябе, выкарыстоўваючы выраз “Я ёсць”, які з’яўляецца імем Бога і ўжываецца ў гэтым сэнсе ў Старым Запавеце (гл. Выхад 3:14). Чаму ж юдэі зноў жадалі забіць Ісуса камянямі, калі Ён не сказаў нічога, што сярод іх лічылася блюзнерствам, г. зн. дамаганнем на роўнасць Богу?

Яна 1:1 кажа, што “Слова было Богам”. Яна 1:14 кажа, што “Слова стала целам”. Гэта ясна кажа пра тое, што Ісус – гэта Бог у целе. Вучань Тамаш сказаў Ісусу: “Госпад і Бог мой!” (Яна 20:28). Ісус не папраўляе яго. Апостал Павел піша пра Яго, як пра “...вялікага Бога і Збаўцу нашага Ісуса Хрыста” (Ціту 2:13). Апостал Пётр кажа тое самае: “...Бога нашага і Збаўцу Ісуса Хрыста”. Айцец таксама сведчыць пра тое, Кім у сапраўднасці з’яўляецца Ісус: “Твой сталец, Божа, на векі вечныя, жазло законнасці – жазло твайго валадання” (Псальм 44:7). Прароцтвы Старога Запавета высвятляюць Яго Божую існасць: “Бо дзіця нарадзілася нам; Сын дадзены нам; уладарства на плячах у Яго, і дадуць імя Яму: Дзівосны, Дарадца, Бог Моцны, Айцец Вечнасці, Князь Міру” (Ісайі 9:6).

Такім чынам, як казаў К. С. Льюіс, неразумна верыць у тое, што Ісус быў толькі добрым настаўнікам. Ісус ясна і безумоўна сцвярджаў тое, што Ён – Бог. Калі ж Ён не Бог, тады Ён ілгун, і таму не можа быць ні прарокам, ні добрым настаўнікам, ні пабожным чалавекам. Стараючыся павярхоўна вытлумачыць словы Ісуса, сучасныя “вучоныя” кажуць, што “сапраўдны, гістарычны Ісус” не казаў слоў, якія прыпісвае Яму Біблія. Але хто мы, каб спрачацца з Божым Словам, што Ісус казаў і чаго не казаў? Як можа “вучоны” з адлегласці двух тысяч гадоў ад часоў Ісуса ведаць лепш, што гаварыў і чаго не гаварыў Ісус, чым тыя, хто з Ім жыў, нёс служэнне і каго накіроўваў Сам Ісус (Яна 14:26)?

Чаму пытанне пра тое, Кім сапраўды быў Ісус, такое важнае? Чаму мае значэнне, быў ці не быў Ісус Богам? Самая галоўная прычына важнасці таго, што Ісус – Бог, зводзіцца да таго, што, калі Ён не з’яўляецца Богам, Яго смерць не магла быць дастатковай платай за грахі ўсяго свету (1-ы Яна 2:2). Толькі Бог здатны заплаціць бязмежны доўг (Рымлянаў 5:8; 2-і да Карынфянаў 5:21). Ісус павінен быў быць Богам, каб заплаціць наш доўг. Ісус павінен быў быць чалавекам, каб памерці. Збаўленне магчыма толькі праз веру ў Ісуса Хрыста! Божая існасць Хрыста – вось чаму Ён з’яўляецца адзіным шляхам збаўлення. Божая існасць Хрыста – вось чаму Ён абвясціў: “Я –шлях, і праўда, і жыццё; ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне” (Яна 14:6).

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Кім з’яўляецца Ісус Хрыстос?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries