Што кажа Біблія пра дзесяціну для хрысціян?



Пытанне: Што кажа Біблія пра дзесяціну для хрысціян?

Адказ:
Дзесяціна – гэта спрэчнае пытанне для многіх хрысціян. У многіх цэрквах пытанню пра дзесяціну надаецца занадта вялікае значэнне. У той жа час шмат хрысціян адмаўляюцца падпарадкоўвацца біблейскаму закліку адносна прынашэнняў Богу. Дзесяціна (прынашэнне) прызваная быць радасцю і блаславеннем. На жаль, у сучаснай царкве гэта рэдкасць.

Дзесяціна – гэта старазапаветная канцэпцыя. Дзесяціна прадстаўляла сабой патрабаванне закона, згодна з якім ізраільцяне павінны былі даваць ад усяго, што яны зараблялі ці вырошчвалі, 10% на скінію/храм (гл. Левіт 27:30; Лічбаў 18:26; Паўторанага Закону 14:24; 2-я Параліпаменон 31:5). Некаторыя лічаць, што старазапаветная дзесяціна была свайго роду падаткам для патрэб святароў і левітаў, якія ажыццяўлялі ахвяраўскладанне. Новы Запавет нідзе не загадвае і нават не заклікае хрысціян падпарадкоўвацца дзесяціне па закону. Павел кажа, што веруючыя павінны адкладваць частку сваіх прыбыткаў для падтрымкі царквы (1-ы да Карынфянаў 16:1, 2).

У Новым Запавеце нідзе не гаворыцца пра канкрэтны працэнт, які хрысціянін павінен адкладваць ад свайго прыбытка, але загадваецца, што гэта павінна быць столькі, “колькі дазваляе яму дастатак” (1-ы да Карынфянаў 16:2). Па сутнасці, царква ўзяла лічбу 10% са старазапаветнай дзесяціны і паставіла яе як “рэкамендаваны мінімум” для хрысціян у іх прынашэннях. Аднак хрысціяне не павінны адчуваць сябе абавязанымі заўсёды аддаваць дзесяціну. Яны павінны даваць, колькі змогуць, “колькі дазваляе дастатак”. Часам гэта падразумявае прынашэнне большае, чым дзесяціна, часам – меншае. Кожны хрысціянін павінен маліцца і прасіць у Бога мудрасці адносна дзесяціны і/ці колькі ён ці яна павінны даваць (Якава 1:15). “Таму хай кожны мяркуе па свайму сэрцу, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасцю дае, любіць Бог” (2-і да Карынфянаў 9:7).


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Што кажа Біблія пра дзесяціну для хрысціян?