Ці трапляюць жывёлы на нябёсы? Ці ёсць душы ў жывёл?



Пытанне: Ці трапляюць жывёлы на нябёсы? Ці ёсць душы ў жывёл?

Адказ:
Біблія не кажа яўным чынам пра тое, ці ёсць “душы” ў жывёл і ці трапяць жывёлы на нябёсы? Аднак мы можам разгледзець некаторыя біблейскія прынцыпы, якія праліваюць святло на гэтае пытанне. Біблія кажа, што і чалавек (Роду 2:7), і жывёлы (Роду 1:30; 6:17; 7:15, 22) маюць дыханне жыцця. Галоўнае адрозненне паміж чалавекам і жывёлай зводзіцца да таго, што чалавек створаны на вобраз і падабенства Бога (Роду 1:26, 27). Жывёлы не створаны на вобраз і падабенства Бога. Вобраз і падабенства Бога падразумяваюць, што чалавек падобны да Бога, надзелены духоўнасцю, мае розум, пачуцці, волю, а таксама прадаўжае сваё існаванне пасля смерці. Калі жывёлы маюць “душу” ці ім уласцівы нематэрыяльны аспект, то гэта павінна быць іншай ці меншай “якасці”. Магчыма, гэта адрозненне абазначае, што “душы” жывёл не прадаўжаюць свайго існавання пасля смерці.

Можна разгледзець яшчэ адзін фактар у адносінах да гэтага пытання. Стварэнне жывёл было часткай Божага творчага працэсу ў быцці. Бог стварыў жывёл і сказаў, што яны добрыя (Роду 1:25). Таму няма прычыны думаць, што жывёл на новай зямлі не будзе (Адкрыццё 21:1). Пэўна можна сказаць, што жывёлы будуць у тысячагадовым царстве (Ісайі 11:6; 65:25). Немагчыма сказаць дакладна, ці будуць сярод гэтых жывёл нашы хатнія любімцы, якіх мы мелі тут, на зямлі. Мы ведаем, што Бог справядлівы, і, калі мы пападзем на нябёсы, мы будзем знаходзіцца ў поўнай згодзе з Яго рашэннем, якім бы яно ні было.


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Ці трапляюць жывёлы на нябёсы? Ці ёсць душы ў жывёл?