Як я магу даведацца пра Божую волю для свайго жыцця?



Пытанне: Як я магу даведацца пра Божую волю для свайго жыцця?

Адказ:
Існуе два ключы да таго, як даведацца пра Божую волю для канкрэтнай сітуацыі. (1) Вы павінны быць упэўнены, што тое, пра што вы просіце або што мяркуеце зрабіць, не забараняецца Бібліяй. (2) Вы павінны быць упэўнены ў тым, што тое, аб чым вы просіце ці што намерваецеся зрабіць, уславіць Бога і дапаможа вам духоўна расці. Калі гэтыя дзве ўмовы выконваюцца, а Бог усё ж не дае вам тое, аб чым вы просіце, тады, магчыма, на тое, аб чым вы просіце, няма Божай волі. Ці, магчыма, вам неабходна пачакаць яшчэ. Іншы раз цяжка даведацца пра Божую волю. Людзі жадаюць, каб Бог сказаў ім, што рабіць: дзе працаваць, дзе жыць, з кім жаніцца і г. д. Рымлянаў 12:2 кажа нам: “І не ўпадабняйцеся гэтаму веку, але перамяняйцеся праз аднаўленне розуму, каб пазналі, якая ёсць воля Бога, што добрае і прыемнае ды дасканалае.”

Бог рэдка дае людзям такую прамую і канкрэтную інфармацыю. Бог дазваляе нам рабіць выбар у адносінах гэтых рэчаў. Адзінае, чаго не жадае Бог, – каб мы прынялі рашэнне ўчыніць грэх ці супраціўляцца Яго волі. Бог жадае, каб мы прымалі рашэнні ў адпаведнасці з Яго воляй. Як жа ты даведваешся, да чаго зводзіцца Божая воля для цябе? Калі ты з вернасцю ідзеш за Богам і сапраўды хочаш выконваць Яго волю ў сваім жыцці, тады Бог укладзе Свае жаданні ў тваё сэрца. Сэнс у тым, каб шукаць Божага, а не свайго. “Знайдзі радасць у Госпадзе, і дасць Ён табе тое, чаго патрабуе сэрца тваё” (Псальм 36:4). Калі Біблія не забараняе гэта і калі гэта сапраўды прынясе табе карысць у духоўным плане, тады Біблія дае табе “дазваленне” прыняць рашэнне і ісці ўслед за сваім сэрцам.


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Як я магу даведацца пра Божую волю для свайго жыцця?