Пытанне
Ці рэальны Бог? Як я магу быць упэўнены ў рэальнасці Бога?
Адказ
Мы ведаем, што Бог рэальны, таму што Ён адкрыў Сябе трыма спосабамі: у стварэнні, у Сваім Слове і ў Сваім Сыне Ісусе Хрысце.
Асноўнае сведчанне існавання Бога – гэта тое, што Ён стварыў. “Ды ад стварэння свету нябачнае [Божае], і спрадвечная Яго магутнасць, і Боскасць выяўляюцца розуму праз тое, што створана...” (Рымлянаў 1:20), “Нябёсы абвяшчаюць хвалу Бога, і пра справы рук Яго паведамляе цвярдыня” (Псальм 18:2).
Калі я знайду наручны гадзіннік пасярод поля, я не падумаю, што ён з’явіўся проста ніадкуль або заўжды тут быў. Гледзячы на дызайн гадзінніка, я б палічыў, што гадзіннік быў сканструяваны дызайнерам. Але ў навакольным свеце я бачу непараўнальна больш вялікі дызайн і дакладнасць. Асновай вымярэння часу для нас з’яўляецца не наручны гадзіннік, а тое, што стварыў Бог: заўсёднае вярчэнне зямлі (і радыёактыўныя ўласцівасці атама цэзія-133). Сусвет адлюстроўвае веліч свайго ўладкавання, і гэта апавядае пра Вялікага Дызайнера.
Калі б я знайшоў зашыфраванае пісьмо, я стаў бы шукаць крыптографа, які б змог яго расшыфраваць. Я б палічыў, што існуе разумны стваральнік кода і адпраўшчык пісьма. Наколькі ж складаны “код” ДНК, якую мы носім у кожнай клетачцы сваіх целаў! Хіба складанасць і прызначэнне ДНК не сведчыць пра разумнага Стваральніка кода?
Бог не толькі стварыў складаны і дасканалым спосабам уладкаваны фізічны свет, але Ён таксама ўклаў усведамленне вечнасці ў сэрца кожнага чалавека (Эклезіяста 3:11). У чалавека прысутнічае ўсведамленне таго, што за межамі бачнага існуе штосьці большае, што існуе свет, які шмат вышэй нашай паўсядзённасці. Наша ўсведамленне вечнасці знаходзіць адлюстраванне па меншай меры ў двух аспектах жыцця: законнасці і пакланенні.
Кожная цывілізацыя ў гістарычным працэсе усведамляла істотнасць пэўных маральных законаў, якія здзіўляюча падобныя адно да аднаго, нягледзячы на рознасць культур. Напрыклад, праяўленне любові з’яўляецца прадметам усеагульнай павагі, а хлусня заўсёды ганьбуецца. Агульнапрынятыя ўяўленні маралі – адносіны да дабра і зла – сведчаць пра Вярхоўную Маральную Істоту, Якая ўклала ў нас сумленне.
На падобнасць гэтаму ў людзей усіх культур усяго свету існавала пакланенне. Аб’екты пакланення адрозніваліся, але адчуванне “вышэйшай улады” заўсёды было неад’емнай часткай чалавечай істоты. Наша імкненне да пакланення пацвярджае тое, што Бог стварыў нас “па Свайму вобразу” (Роду 1:27).
Бог таксама адкрыў Сябе праз Сваё Слова, Біблію. Праз усё Пісанне пра Бога апавядаецца, як пра відавочны факт (Роду 1:1; Выхад 3:14). Калі Бенджамен Франклін пісаў сваю Аўтабіяграфію, ён не выдаткаваў часу, стараючыся даказаць сваё існаванне. Таксама і Бог не марнуе многа часу ў гэтай Кнізе на тое, каб даказаць Сваё існаванне. Сама сутнасць Бібліі, яе цэласнасць, цуды, якія суправаджалі яе напісанне, з’яўляюцца дастатковай падставай для таго, каб задумацца.
Па-трэцяе, Бог з’явіў Сябе ў Сваім Сыне, Ісусе Хрысце (Яна 14:6-11). “Напачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам... І Слова сталася целам і пасялілася паміж намі...” (Яна 1:1, 14). У Ісусе Хрысце “прабывае ўся паўната Боства цялесна” (Каласянаў 2:9).
На працягу ўсяго Свайго незвычайнага жыцця Ісус дасканала захаваў увесь старазапаветны закон і выканаў прароцтвы, якія датычылі Месіі (Мацвея 5:17), безліч разоў Ён выказваў літасць і ўчыняў цуды, каб сцвердзіць Сваю пасланасць і засведчыць Сваю Боскасць (Яна 21:24, 25). Праз тры дні пасля ўкрыжавання Ён уваскрос з мёртвых, і гэты факт быў пацверджаны сотнямі сведкаў (1-ы Карынфянаў 15:6). Гістарычныя запісы багатыя на сведчанні, якія даказваюць, Кім з’яўляўся Ісус. Як сказаў апостал Павел, “адбывалася яно не ў нейкім закутку” (Дзеі 26:26).
Мы ўсведамляем, што заўсёды будуць скептыкі, якія маюць свае асабістыя погляды адносна Бога, і яны будуць чытаць сведчанні аб Ім адпаведна. Таксама будуць тыя, для якіх любая колькасць доказаў не будзе дастатковай (Псальм 13:1). Урэшце ўсё зводзіцца да веры (Габрэяў 11:6).
English
Ці рэальны Бог? Як я магу быць упэўнены ў рэальнасці Бога?