Што кажа Біблія пра гомасексуалізм? Ці з’яўляецца гомасексуалізм грахом?



Пытанне: Што кажа Біблія пра гомасексуалізм? Ці з’яўляецца гомасексуалізм грахом?

Адказ:
Біблія неаднойчы кажа нам пра тое, што гомасексуалізм з’яўляецца грахом (Роду 19:1-13; Лявіт 18:22; Рымлянаў 1:26, 27; 1-ы да Карынфянаў 6:9). Рымлянаў 1:26, 27 вучыць, што гомасексуалізм з’яўляецца вынікам адмаўлення і непаслушэнства Богу. Калі чалавек упарціцца ў граху і бязвер’і, Біблія кажа нам, што Бог “аддае” яго яшчэ болей ганебным грахам дзеля таго, каб паказаць яму марнасць і безнадзейнасць яго жыцця без Бога. У 1-м да Карынфянаў 6:9 напісана, што гомасексуалісты не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божага.

Бог не стварыў чалавека з гомасексуальнымі жаданнямі. Біблія кажа, што чалавек робіцца гомасексуалістам з прычыны граха (Рымлянаў 1:24-27) і, урэшце, у выніку асабістага выбара. Чалавек можа быць народжаны з большай схільнасцю да гомасексуалізма, таксама, як людзі нараджаюцца са схільнасцю да агрэсіі і іншых грахоў. Але гэта не з’яўляецца прабачэннем для таго, хто выбірае грэх, патураючы сваім грахоўным пажаданням. Калі чалавек нараджаецца са схільнасцю да праяўлення гневу і выбухаў агрэсіі, ці з’яўляецца для яго правільным ісці на повадзе сваіх жаданняў? Безумоўна, не. Тое самае справядліва і ў адносінах да гомасексуалізма.

Аднак Біблія не апавядае пра гомасексуалізм, як пра грэх, які з’яўляецца больш цяжкім у параўнанні з іншымі грахамі. Любы грэх з’яўляецца абразлівым для Бога. Гомасексуалізм з’яўляецца адным з многіх грахоў, пералічаных у 1-м да Карынфянаў 6:9, 10, якія не дазваляюць чалавеку ўвайсці ў Царства Божае. Згодна з Бібліяй, для гомасексуалістаў, як і для чужаложцаў, балванахвальцаў, забойцаў, злодзеяў і г. д. , Божае памілаванне існуе. Бог таксама абяцае сілу для перамогі над грахом, уключаючы і гомасексуалізм, для ўсіх, хто верыць у Ісуса Хрыста дзеля свайго збаўлення (1-ы да Карынфянаў 6:11; 2-і да Карынфянаў 5:17).


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Што кажа Біблія пра гомасексуалізм? Ці з’яўляецца гомасексуалізм грахом?