Ці з’яўляецца вечная бяспека біблейскім паняццем?



Пытанне: Ці з’яўляецца вечная бяспека біблейскім паняццем?

Адказ:
Калі людзі прыходзяць да Хрыста як да свайго Збаўцы, яны ўваходзяць у адносіны з Богам, што з’яўляецца гарантыяй іх вечнай бяспекі. У лісце Юды, у вершы 24, сказана: “Таму, Хто можа ўсцерагчы вас ад граху і паставіць беззаганнымі ў радасці перад абліччам Сваёй славы”. Сіла Божая здольна зберагчы веруючага ад адпадзення. Паставіць нас перад Яго слаўнай прысутнасцю залежыць не ад нас, але ад Яго. Наша вечная бяспека з’яўляецца вынікам таго, што Бог зберагае нас, а не нашага імкнення зберагчы нашае збаўленне.

Гоcпад Ісус Хрыстос сказаў: “...І Я даю ім жыццё вечнае, і не прападуць вечна, і ніхто не вырве іх з Маёй рукі. Айцец Мой, Які даў Мне іх, большы за ўсё, і ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца Майго” (Яна 10:28, 29). І Ісус, і Айцец моцна трымаюць нас у Сваёй руцэ. Хто ж можа забраць нас з рукі Айца і Сына?

Эфесянаў 4:30 кажа нам, што веруючыя “пазначаны на дзень адкуплення” (у рускім Сінадальным перакладзе “в день искупления”. – Заўвага перакл.) Калі б веруючыя не мелі вечнай бяспекі, пазначэнне было б сапраўднае не на дзень адкуплення, а толькі на дзень упадзення ў грэх, адступлення, нявер’я. У Яна 3:15, 16 сказана, што ўсякі веруючы ў Ісуса Хрыста “мае жыццё вечнае”. Калі чалавеку абяцалі вечнае жыццё, але потым яно забіраецца, то яно ніколі і не было “вечным”. Калі вечная бяспека не з’яўляецца праўдай, абяцанні вечнага жыцця ў Бібліі былі б памылковымі.

Самым моцным аргументам на карысць вечнай бяспекі з’яўляюцца словы з Рымлянаў 8:38, 39: “Бо я ўпэўнены, што ані смерць, ані жыццё, ані анёлы, ані першынствы, ані сённяшні дзень, ані будучыня, ані магутнасці, ані вышыня, ані глыбіня, ані якое-колечы стварэнне не зможа нас адлучыць ад любові Бога, якая ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым”. Наша вечная бяспека заснаваная на Божай любові да тых, каго Ён адкупіў. Наша вечная бяспека куплена Хрыстом, абяцана Айцом і пазначана Святым Духам.


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Ці з’яўляецца вечная бяспека біблейскім паняццем?