settings icon
share icon
Пытанне

Ці апавядае Біблія пра Боскасць Хрыста?

Адказ


Акрамя таго, што Ісус Сам асаблівым спосабам заяўляў пра Сябе, Яго вучні таксама прызнавалі Боскасць Хрыста. Яны гаварылі, што Ісус меў права дароўваць грахі – тое, што можа рабіць толькі Бог, таму што грэх абражае Бога (Дзеі 5:31; Каласянаў 3:13; параўнай Псальм 129:4; Ераміі 31:34). У цеснай сувязі з апошнім сцверджаннем пра Ісуса таксама гаворыцца як пра Таго, “Які будзе судзіць жывых і памерлых” (2-і Цімафею 4:1). Фама усклікнуў да Ісуса “Госпад мой і Бог мой!” (Яна 20:28). Павел называе Ісуса “вялікім Богам і Збаўцам” (Ціту 2:13), і зазначае, што перад Сваім увасабленнем Ісус быў “вобразам Божым” (Піліпянаў 2:5-8). Аўтар Ліста да Габрэяў гаворыць у адносінах Ісуса наступнае: “Твой пасад, Божа, на векі вечныя” (Габрэяў 1:8). Ян кажа, што “на пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова (Ісус)” (Яна 1:1). Можна прывесці яшчэ шмат прыкладаў у Пісанні, якія сведчаць пра Боскасць Хрыста (глядзі Адкрыццё 1:17; 2:8; 22:13; 1-ы да Карынфянаў 10:4; 1-ы Пятра 2:6-8; параўнай Псальм 17:3; 94:1; 1-ы Пятра 5:4; Габрэяў 13:20), але і аднаго з іх дастаткова, каб паказаць, што паслядоўнікі Хрыста лічылі Яго Боскім.

Ісусу таксама належаць тытулы, якія адносяцца ў Старым Запавеце толькі да Яхвэ (прынятае імя Бога). Тытул Старога Запавета “Збаўца” (Псальм 143:2; Асіі 13:14) тычыцца ў Новым Запавеце Ісуса (Ціту 3:6; 2-і Пятра 3:18). Ісус названы Эмануэль (“з намі Бог” у Мацвея 1). У Захарыі 12:10 Яхвэ кажа: “...Паглядзяць на Мяне, Якога пранізалі” (у Сінадальным перакладзе гэта не так яўна, бо там: паглядзяць на Яго... – Заўвага перакл.) А Новы Запавет адносіць гэта да ўкрыжавання Хрыста (Яна 19:37; Адкрыццё 1:7). Калі пра Яхвэ гаворыцца, што Ён пранізаны і на Яго глядзяць, і калі тое самае гаворыцца пра Ісуса, то Ісус і ёсць Яхвэ. У Піліпянаў 2:10, 11 Павел тлумачыць словы з Ісайі 45:22, 23 як тыя, што маюць дачыненне да Ісуса. Акрамя таго, імя Ісуса згадваецца побач з імем Яхвэ ў малітве ”Ласка вам і супакой ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста” (Галатаў 1:3; Эфесянаў 1:2). Калі б Ісус не быў Богам, гэта было б блюзнерствам. Імя Ісуса стаіць побач з імем Яхвэ у загадзе Ісуса хрысціць “у імя (адзіночны лік) Айца і Сына і Святога Духа” (Мацвея 28:19; глядзі таксама 2-і да Карынфянаў 13:14). У Адкрыцці Ян кажа, што ўсё стварэнне ўхваляла Хрыста (Ягня), што паказвае, што Ісус не з’яўляецца часткай стварэння (Адкрыццё 5:13).

Ісус здзяйсняў учынкі, якія могуць быць здзейснены толькі Богам. Ён не толькі ўваскрашаў памерлых (Яна 5:21; 11:38-44) і дараваў грахі (Дзеі 5:31; 13:38), Ісус таксама стварыў сусвет і падтрымлівае яго (Яна 1:2; Каласянаў 1:16, 17)! Акцэнт на гэтую думку ўзмацняецца, калі падумаць пра тое, што Яхвэ ў час тварэння быў адзін (Ісайі 44:24). Да таго ж Хрысту ўласцівы атрыбуты, якія могуць належаць толькі Богу: вечнае быццё (Яна 8:58), усюдыіснасць (Мацвея 18:20; 28:20), усёведанне (Мацвея 16:21), усёмагутнасць (Яна 11:38-44).

Зразумела, адна справа заяўляць пра Сваю Боскасць ці прымусіць іншых паверыць у тое, што гэта сапраўднасць, і зусім іншае – даказаць, што гэта так. На доказ Сваёй Боскасці Хрыстос здзейсніў мноства цудаў і нават уваскрашаў з памерлых. Сярод цудаў, якія здзейсніў Ісус, – ператварэнне вады ў віно (Яна 2:7), хаджэнне па водах (Мацвея 14:25), памнажэнне матэрыяльных аб’ектаў (Яна 6:11), аздараўленне сляпога (Яна 9:7), кульгавага (Марка 2:3), хворых (Мацвея 9:35; Марка 1:40-42), і нават уваскрашэнне людзей з памерлых (Яна 11:43, 44; Лукі 7:11-15; Марка 5:35). Больш таго, Хрыстос Сам уваскрос з памерлых. Гэта так непадобна на так званых паміраючых і ўваскрасаючых багоў паганскай міфалогіі, так непадобна на ўваскрэсенне, пра якое ўсур’ёз гавораць іншыя рэлігіі, і ніякае іншае сведчанне не мае так шмат пацверджанняў на аснове крыніц акрамя Бібліі. Згодна з доктарам Гары Хабермас, існуе, сама меней, дванаццаць гістарычных фактаў, якія прызнаюць нават нехрысціянскія вучоныя-крытыкі.

1. Ісус памёр укрыжаваным
2. Ён быў пахаваны
3. Яго смерць прывяла вучняў да адчаю, і яны страцілі надзею
4. Магіла Хрыста была знойдзена (ці так сцвярджаецца) пустой праз некалькі дзён
5. Вучні верылі, што яны бачылі уваскрослага Хрыста
6. Пасля гэтага вучні ператварыліся з сумняваючыхся ў адважных веруючых
7. Гэтая вестка была ў цэнтры казанняў у ранняй царкве
8. Гэта вестка абвяшчалася ў Ерусаліме
9. У выніку гэтага казання царква нарадзілася і стала ўзрастаць
10. Дзень Уваскрэсення, нядзеля, стаў галоўным днём пакланення замест суботы
11. Скептык Фама навярнуўся, калі ён таксама паверыў у тое, што бачыў уваскрослага Хрыста
12. Павел, вораг хрысціянства, навярнуўся у выніку таго, што ён, як ён верыў, быў сведкам з’яўлення уваскросшага Хрыста

Нават калі нехта мае пярэчанні супраць таго, што прыведзена ў гэтым спісе, для доказу уваскрэсення і асновы евангелля маюць значэнне толькі наступныя факты: смерць Ісуса, Яго пахаванне, уваскрэсенне і з’яўленне (1-ы да Карынфянаў 15:1-15). Нягледзячы на тое, што для вытлумачэння аднаго ці двух вышэй прыведзеных фактаў могуць існаваць якія-небудзь тэорыі, толькі ўваскрэсенне дае вытлумачэнне ім усім. Крытыкі прызнаюць, што вучні сцвярджалі, што бачылі ўваскрослага Хрыста. Ні мана, ні галюцынацыя не могуць змяніць людзей так, як гэта зрабіла уваскрэсенне. Па-першае, што яны набылі? Хрысціянства не было папулярным, і, канешне, не прынесла б ім матэрыяльнага прыбытку. Па-другое, хлусы не становяцца годнымі пакутнікамі. Акрамя уваскрэсення, няма лепшага вытлумачэння гатоўнасці вучняў памерці жудаснай смерцю за сваю веру. Так, многія людзі паміраюць за хлусню, якую яны лічаць праўдай, але ніхто не памірае за тое, што, як ён ведае, з’яўляецца няпраўдай.

На заканчэнне: Хрыстос сцвярджаў, што Ён з’яўляецца Яхвэ, што Ён Боскі (не проста “бог”, але Сапраўдны Бог), Яго вучні (юдэі, якія баяліся балванахвалення) паверылі Яму і адносіліся да Яго, як да такога. Хрыстос даказаў Сваю Боскасць цудамі, сярод якіх – уваскрэсенне, якое перавярнула свет. Ніякая іншая гіпотэза не можа вытлумачыць гэтыя факты.

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Ці апавядае Біблія пра Боскасць Хрыста?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries