settings icon
share icon
Пытанне

Якія якасці Бога? Да чаго падобны Бог?

Адказ


Для тых, хто імкнецца адказаць на гэтае пытанне, ёсць добрая навіна: пра Бога можна шмат чаго даведацца! Можа быць, для даследуючых гэтае пытанне карысным будзе спачатку прачытаць увесь гэты артыкул; потым вярнуцца назад і прачытаць для большага праяснення прыведзеныя вершы з Пісання. Спасылкі на Пісанне вельмі неабходныя, бо без аўтарытэта Бібліі ўсе гэтыя словы былі б не больш, чым чалавечая думка, што часта з’яўляецца памылковым у разуменні Бога (Гіоб 42:7). Проста сказаць, што для нас істотна зразумець, да чаго падобны Бог, было б вельмі вялікай недаацэнкай Яго. Гэта ж прывяло б да таго, што мы пачалі б выказваць пакланенне несапраўдным багам, якое было б абразлівым для Яго волі! (Выхад 20:3-5).

Пра Бога можна даведацца толькі тое, што Ён вырашыў адкрыць пра Сябе. Адна з якасцей Бога – гэта “святло”, што абазначае, што Ён Сам адкрывае веданне Сябе (Ісайі 60:19; Якава 1:17). Нельга ігнараваць таго факта, што Бог Сам адкрыў веданне Сябе, калі мы хочам увайсці ў Яго супакой (Габрэяў 4:1). Створанае, Біблія і Слова, Якое стала целам (Ісус Хрыстос), дапамогуць нам даведацца, да чаго ж падобны Бог.

Нам трэба зразумець, што Бог – наш Творца і мы з’яўляемся часткай Яго стварэння (Роду 1:1; Псальм 24:1). Бог сказаў, што чалавек быў створаны па Яго вобразу. Чалавек з’яўляецца вянцом стварэння, і яму было дадзена валадарства над гэтым стварэннем (Роду 1:26-28). Хоць стварэнне было пашкоджана “падзеннем”, яно ўсё ж адлюстроўвае творчасць Бога (Роду 3:17, 18; Рымлянаў 1:19, 20). Раздумваючы пра масштабнасць стварэння, яго разнастайнасць, прыгажосць і ўладкаванне, мы адчуваем веліч Божую.

Веданне імён Бога дапаможа нам зразумець, да чаго падобны Бог. Яны такія:

Элахім – Моцны; Дзівосны (Роду 1:1)
Аданай – Госпад; што абазначае гаспадара ў адносінах да слугі (Выхад 4:10, 13)
Эль Эліён – Усявышні; Самы Моцны (Роду 14:20)
Эль Роі – Той, Хто бачыць; Моцны (Роду 16:14)
Эль Шадай – Усёмагутны Бог (Роду 17:1)
Эль Алам – Вечны Бог (Ісайі 40:28)
Яхвэ – ГОСПАД “Я ёсць”, што абазначае вечнае сама-існаванне Бога (Выхад 3:13, 14).

Прадоўжым даследаванне якасцей Бога. Бог вечны, г. зн. у Яго не было пачатку і Яго існаванне не мае канца. Ён бессмяротны, бясконцы (Паўтораны Закон 33:27; Псальм 89:3; 1-ы Цімафею 1:17). Бог нязменны, і гэта абазначае, што Бог цалкам надзейны і заслугоўвае поўнага даверу (Малахіі 3:6; Лічбаў 23:19; Псальм 101:27, 28). Бог непараўнальны, што абазначае, што ніхто не можа быць падобным да Яго ў творчасці і быцці; Ён дасканалы, і роўных Яму няма (2-я Царстваў 7:22; Псальм 85:8; Ісайі 40:25; Мацвея 5:48). Бог недасягальны для даследавання, і гэта абазначае, што Ён невымерны і поўнасцю зразумець Яго немагчыма (Ісайі 40:28; Псальм 144:3; Рымлянаў 11:33, 34).

Бог бесстаронны, што абазначае, што Ён не выдзяляе чалавека так, каб зрабіць кагосьці ўлюбёнцам (Паўтораны Закон 32:4; Псальм 17:31). Бог усёмагутны, што абазначае, што Ён можа зрабіць усё; Ён вольны рабіць усё, што Яму пажадана, але Яго дзеянні заўсёды ў гармоніі з Яго натурай (Адкрыццё 19:6; Ераміі 32:17, 27). Бог усюдыісны, што абазначае, што Ён прысутнічае заўсёды і ўсюды, але гэта, аднак, не сцвярджае, што Бог – гэта ўсё (Псальм 138:7-13; Ераміі 23:23). Бог усёведны, г. зн. Ён ведае мінулае, сучаснае і будучыню, і нават тое, пра што мы думаем у любы момант; і па прычыне таго, што Ён ведае ўсё, суд, які Ён учыняе, праўдзівы і аб’ектыўны (Псальм 138:1-5; Выслоўі 5:21). Бог адзіны, што абазначае не толькі тое, што няма іншага бога, але таксама і тое, што толькі Ён здатны адказаць на нашыя самыя патаемныя патрэбы і пажаданні нашых сэрцаў, і толькі Ён варты нашага пакланення і нашай пасвечанасці (Паўтораны Закон 6:4). Бог справядлівы, што абазначае, што Бог не можа быць абыякавым да граха; і менавіта па прычыне Яго справядлівасці і бесстароннасці, для таго, каб мы маглі мець дараванне нашых грахоў, Ісус павінен быў зведаць на Сабе Божы суд, калі нашы грахі былі ўскладзены на Яго (Выхад 9:27; Мацвея 27:45, 46; Рымлянаў 3:21-26).

Бог суверэнны, што абазначае, што Ён з’яўляецца найвышэйшым. Усё Яго стварэнне ў сукупнасці, усвядомлена ці неўсвядомлена, не можа перашкодзіць ажыццяўленню Яго мэт (Псальм 92:1; 94:3; Ераміі 23:20). Бог ёсць Дух, г. зн. Ён – нябачны (Яна 1:18; 4:24). Бог – гэта Тройца, г. зн. Ён з’яўляецца трыадзінствам Асоб, роўных па сутнасці, уладзе і славе. Заўважце, што ў першым урыўку з Пісання пра імя сказана ў адзіночным ліку, нават калі гэта адносіцца да трох розных Асоб – “Айцец, Сын і Святы Дух” (Мацвея 28:19; Марка 1:9-11). Бог ёсць праўда, г. зн. Ён знаходзіцца ў гармоніі з усім, што Яму ўласціва. Ён заўсёды застанецца непадкупным і не будзе схілены да хлусні (Псальм 116:2; 1-я Царстваў 15:29).

Бог святы, г. зн. Ён аддзелены ад усякай брыдоты ў маральным сэнсе, і Ён супрацьстаіць ёй. Бог бачыць усякае ліха, і на яго ўзгараецца Божы гнеў; агонь і святасць звычайна згадваюцца ў Пісанні разам. Пра Бога апавядаецца як пра агонь паглынаючы (Ісайі 6:3; Абакума 1:13; Выхад 3:2, 4, 5; Габрэяў 12:29). Бог літасцівы – гэта ўяўленне заключае ў сабе Яго дабрыню, літасць і любоў; гэтыя словы даюць нам пэўнае разуменне таго, што такое Божая міласэрнасць. Калі б не Божая літасць, то, судзячы на падставе іншых якасцей Бога, мы былі б аддзелены ад Яго. На шчасце, гэта не так, бо Ён жадае ведаць кожнага з нас асабіста (Выхад 34:6; Псальм 30:20; 1-ы Пятра 1:3; Яна 3:16; Яна 17:3).

Гэта толькі спроба адказаць на пытанні, якія звязаны з сутнасцю Бога. Калі ласка, працягвайце з натхненнем шукаць Яго (Ераміі 29:13).

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Якія якасці Бога? Да чаго падобны Бог?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries