Збаўлены аднойчы – збаўлены назаўсёды?



Пытанне: Збаўлены аднойчы – збаўлены назаўсёды?

Адказ:
Калі чалавек некалі атрымаў збаўленне – ці збаўлены ён назаўсёды? Калі людзі пазнаюць Хрыста як свайго Збаўцу, яны ўступаюць ва ўзаемаадносіны з Богам, Які гарантуе іх вечнае збаўленне. Гэты факт сцвярджаюць шматлікія ўрыўкі з Пісання.

(а) Рымлянаў 8:30 кажа: “Тых жа, якіх прызначыў, тых і паклікаў, а якіх паклікаў, тых і апраўдаў, а якіх апраўдаў, тых і ўславіў”. Гэты верш кажа нам, што з моманта, калі Бог выбірае нас, мы быццам бы ўжо ўслаўлены ў Яго прысутнасці ў нябёсах. І нічога не зможа перашкодзіць наступленню таго дня, калі веруючы будзе праслаўлены, бо Бог ужо пастанавіў гэта на нябёсах. Калі чалавек апраўданы, яго збаўленне гарантавана – ён у такой жа бяспецы, як быццам ужо праслаўлены на нябёсах.

(б) Павел задае два ключавых пытанні ў Рымлянаў 8:33, 34: “Хто будзе вінаваціць выбраннікаў Божых? Бог, Які апраўдвае? Хто той, які іх асудзіць? Хрыстос Ісус, Які памёр, але Які і ўваскрос, і Які сядзіць праваруч Бога ды Які заступаецца за нас?”Хто можа абвінаваціць выбраных Божых? Ніхто, таму што Хрыстос – наш Заступнік. Хто можа абвініць нас? Ніхто, таму што Хрыстос, Той, Хто памёр за нас, Ён з’яўляецца абвінаваўцам. Мы маем нашым Збаўцам і заступніка, і абвінаваўцу.

(в) Веруючыя – гэта тыя, хто нараджаецца зноў (нараджаецца звыш), калі яны прыходзяць да веры (Яна 3:3; Рымлянаў 8:9). Згубіць збаўленне для хрысціяніна абазначала б, што ён памёр. Біблія не дае сведчанняў таго, што новае нараджэнне можа быць адабрана.

(г) Святы Дух пасяляецца ва ўсіх веруючых (Яна 14:17; Рымлянаў 8:9) і хрысціць усіх веруючых у Цела Хрыстовае (1-ы да Карынфянаў 12:13). Стаць зноў незбаўленым для веруючага абазначала б, што ён зноў застаўся без прысутнасці Духа ў ім і адлучаны ад Цела Хрыстовага.

(д) Яна 3:15 сцвярджае, што ўсякі веруючы ў Ісуса Хрыста будзе мець “жыццё вечнае”. Калі вы верыце ў Хрыста сёння і маеце жыццё вечнае, але губляеце яго заўтра, гэта значыць, што яно ніколі не было “вечным”. Такім чынам, калі б вы згубілі сваё збаўленне, абяцанні вечнага жыцця ў Бібліі былі б памылкай.

(е) У якасці заключнага аргумента я прывяду словы Пісання, якія гавораць самі за сябе: “Бо я ўпэўнены, што ані смерць, ані жыццё, ані анёлы, ані першынствы, ані сённяшні дзень, ані будучыня, ані магутнасці, ані вышыня, ані глыбіня, ані якое-колечы стварэнне не зможа нас адлучыць ад любові Бога, якая ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым” (Рымлянаў 8:38, 39). Памятайце, што Бог, Які збавіў вас – гэта Той жа самы Бог, Які будзе зберагаць вас. Калі мы збаўлены – мы збаўлены назаўсёды. Без усякага сумнення можна сказаць, што наша збаўленне – вечнае!


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Збаўлены аднойчы – збаўлены назаўсёды?