Я паверыў у Ісуса... што зараз?



Я паверыў у Ісуса... што зараз?

Віншую! Вы прынялі рашэнне, якое зменіць вашае жыццё! Магчыма, вы задаеце пытанне: “Што ж зараз? Як мне распачаць свой шлях з Богам?” Пяць крокаў, пра якія гаворыцца ніжэй, дадуць вам кіраўніцтва, што засноўваецца на Бібліі. Калі на вашым шляху узнікнуць пытанні, калі ласка, заходзьце на наш сайт https://www.gotquestions.org/Belarusian.

1. Пераканайцеся ў тым, што вы разумееце збаўленне.

1-е Яна 5:13 кажа нам: “Гэта напісаў вам я, хто верыць у імя Сына Божага, каб вы ведалі, што вы, веруючы ў Сына Божага, маеце жыццё вечнае”. Бог хоча, каб мы разумелі збаўленне. Бог хоча, каб мы мелі ўпэўненасць у перакананні, што мы збаўлены. Давайце сцісла разгледзім ключавыя пункты адносна збаўлення:

(а) Мы ўсе саграшылі. Мы ўчынілі тое, што непажадана Богу (Рымлянам 3:23).

(б) У выніку нашага граха мы заслугоўваем пакарання – вечнага адлучэння ад Бога (Рымлянам 6:23).

(в) Ісус памёр на крыжы, каб панесці на сабе пакаранне за нашыя грахі (Рымлянам 5:8; 2-е Карынфянам 5:21). Ісус памёр замест нас, узяўшы на Сябе пакаранне, якое заслужылі мы. Яго ўваскрэсенне было сведчаннем таго, што смерць Ісуса была дастатковай платай за нашыя грахі.

(г) Бог даруе памілаванне і збаўленне ўсім, хто верыць у Ісуса, прынімаючы Яго смерць як плату за нашыя грахі (Яна 3:16; Рымлянам 5:1; 8:1).

Гэта – вестка збаўлення! Калі вы верыце ў Ісуса Хрыста як вашага Збаўцу, вы збаўлены! Усе вашыя грахі дараваны, і Бог абяцае вам, што ніколі не пакіне і не забудзе вас (Рымлянам 8:38, 39; Мацвея 28:20). Памятайце: ваша збаўленне бяспечнае ў Хрысце Ісусе (Яна 10:28, 29). Калі вы верыце, што толькі Ісус з’яўляецца вашым Збаўцам, вы зможаце мець упэўненасць у тым, што вы будзеце ў вечнасці з Богам у нябёсах!

2. Знайдзіце добрую царкву, якая прапаведуе біблейскае вучэнне.

Не думайце пра царкву, як пра будынак. Царква – гэта людзі. Падтрымка адносін паміж веруючымі ў Хрыста вельмі істотная. Гэта адно з галоўных прызначэнняў царквы. Зараз, калі вы паверылі ў Ісуса Хрыста, мы даем вам настойлівую параду: знайсці біблейскую царкву ў вашым раёне і пагаварыць з пастарам. Раскажыце яму пра вашу новую веру ў Ісуса Хрыста.

Другое прызначэнне царквы – вучыць таму, пра што апавядае Біблія. Вы даведаецеся, як прымяняць тое, што гаворыць Бог у вашым жыцці. Разуменне Бібліі – гэта ключ да паспяховага і пераможнага хрысціянскага жыцця. 2-е Цімафею 3:16, 17 кажа: “Усе Пісанне боганатхнёнае і карыснае для навучання, для выкрыцця, для выпраўлення, для настаўлення ў праведнасці, каб быў дасканалы Божы чалавек, да ўсякае добрае справы падрыхтаваны ”.

Трэцяе пызначэнне царквы – пакланенне. Пакланенне – гэта выказванне падзякі Богу за ўсё, што Ён зрабіў! Бог збавіў нас. Бог любіць нас. Бог клапоціцца аб нас. Бог накіроўвае і настаўляе нас. Як жа мы можам не дзякаваць Яму? Бог святы, справядлівы, Ён любячы, літасцівы і поўны ласкі. У Адкрыцці 4:11 гаворыцца: “Ты варты, Госпадзе, прыняць славу і гонар і сілу, бо Ты стварыў усё, і усё па Тваёй воле існуе і створана”.

3. Ва ўсякі дзень выдзяляйце час для таго, каб засяродзіцца на Богу.

Для нас вельмі важна ў кожным дні мець час для таго, каб засяродзіцца на Богу. Некаторыя называюць гэта “ціхім часам”. Іншыя называюць гэта “часам прысвячэння”, таму што гэта той час, калі мы прысвячаем сябе Богу. Адны выдзяляюць такі час раніцай, іншыя ж – вечарам. Неістотна, як вы называеце гэты час ці калі вы гэты час выдзяляеце. Галоўнае, каб вы рэгулярна праводзілі час з Богам. Што іншае можа замяніць наш час падтрымкі адносін з Богам?

(а) Малітва. Малітва – гэта проста размова з Богам. Раскажыце Богу пра вашы перажыванні і праблемы. Папрасіце Бога, каб даў вам мудрасці і правадырства. Прасіце Бога, каб дапамог у вашых патрэбах. Скажыце Богу, як вы любіце Яго і як удзячны за тое, што Ён робіць для вас. Вось што змяшчае ў сабе малітва.

(б) Чытанне Бібліі. Акрамя таго, што вы чуеце біблейскае вучэнне ў царкве, у нядзельнай школе, на занятках па вывучэнню Бібліі, вам неабходна таксама чытаць Біблію самастойна. У Бібліі ёсць усё, што вам патрэбна для таго, каб жыць пераможным хрысціянскім жыццём.У ёй утрымліваецца Божае правадырства ў адносінах да таго, як прымаць мудрыя рашэнні, як уведваць Божую волю, як служыць іншым, як узрастаць духоўна. Біблія для нас – гэта Слова Божае. Па сутнасці, Біблія – гэта Божае настаўленне для нас у тым, як нам жыць, каб нашае жыццё было пажаданае для Бога і радаснае для нас.

4. Падтрымлівайце адносіны з людзьмі, якія могуць дапамагчы вам духоўна.

1-е Карынфянам 15:33 кажа нам: “Не давайцеся ў зман: дрэнныя суполкі псуюць добрыя норавы”. У Бібліі зашмат папярэджанняў пра ўплыў, які “ліхія” людзі могуць аказваць на нас. Падтрымка адносін з тымі, хто вядзе грахоўнае жыццё, будзе прыводзіць да таго, што нас будуць спакушаць іх грахоўныя справы. Характары людзей, якія абкружаюць нас, будуць уздзейнічаць на нас. Таму вельмі істотна знаходзіць сувязі з тымі людзьмі, якія любяць Госпада і прысвячаюць сябе Яму.

Паспрабуйце знайсці аднаго ці двух сяброў, можа быць, у вашай жа царкве, якія могуць аказаць вам дапамогу і падбадзёрыць вас (Габрэям 3:13; 10:24). Папрасіце сваіх сяброў, каб яны рэгулярна цікавіліся пра ваш “ціхі час”, пра вашыя справы, пра вашае хаджэнне перад Богам. Спытайце, ці можаце вы тое самае зрабіць для іх. Гэта не азначае, што вы павінны пакінуць усіх сваіх сяброў, якія не ведаюць Госпада як свайго Збаўцу. Працягвайце падтрымліваць адносіны з імі і праяўляйце любоў да іх. Проста пакажыце ім, як Ісус памяняў вашае жыццё і што вы зараз ужо не можаце рабіць тыя справы, якія рабілі раней. Папрасіце Бога даць вам магчымасць, каб падзяліцца весткай пра Ісуса з вашымі сябрамі.

5. Прыміце хрост.

Многія людзі маюць няправільнае разуменне хросту. Слова “хрысціць” абазначае “пагрузіць у ваду”. Хрост – гэта біблейскі шлях адкрытага сведчання вашай новай веры ў Ісуса Хрыста і вашай рашучасці рухацца следам за Ім. Пагружэнне ў ваду сімвалізуе пахаванне з Хрыстом. Выхад з вады ілюструе ўваскрэсенне Хрыста. Хрост – гэта атаясамліванне сябе са смерцю, пахаваннем і ўваскрэсеннем Хрыста (Рымлянам 6:3, 4).

Прыняцце хросту не можа збавіць нас. Не прыняцце хросту змывае вашыя грахі. Хрост – гэта крок паслухмянасці, адкрытае абвяшчэнне вашай веры ў Хрыста, і толькі ў Яго. Прыняць хрост неабходна, таму што гэта крок паслухмянасці – адкрытае сведчанне пра вашу веру ў Хрыста і прысвечанасць Яму. Калі вы гатовы прыняць хрост, пагаварыце пра гэта з вашым пастарам.


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Я паверыў у Ісуса... што зараз?