settings icon
share icon
Пытанне

Ці з’яўляецца Ісус адзіным шляхам на нябёсы?

Адказ


“Я, па сутнасці, нядрэнны чалавек, так што я траплю на нябёсы”, “Так, я калі-нікалі абыходжуся з іншымі нядобра, але ўсё ж добрага я раблю больш, так што я траплю на нябёсы”, “Бог не адправіць мяне ў апраметную толькі за тое, что я не жыву па Бібліі. Часы змяніліся”, “Толькі самыя ліхія людзі, такія, як разбэшчвальнікі дзяцей ці забойцы, трапяць у апраметную”. Так думае большасць людзей, але ўсе гэтыя сцверджанні лжывыя. Сатана, валадар гэтага свету, насаджае такія думкі ў нашым розуме. Ён, а таксама тыя, хто за ім ідзе, – ворагі Бога (1-ы Пятра 5:8). Сатана заўсёды прыкідваецца добрым (2-і да Карынфянаў 11:14), але ён кантралюе розум тых, хто не належыць Богу. “Калі нашае Евангелле засланёнае, дык засланёнае для тых, што гінуць, для няверуючых, якім бог гэтага свету засляпіў розум, каб не заззяла [для іх] святло дабравесця славы Хрыста, Які ёсць вобраз Бога” (2-і да Карынфянаў 4:3, 4).

Думаць, што Бог не звяртае ўвагі на невялікія грахі і што апраметная прызначана для “ліхіх” людзей, – гэта памылковы погляд. Усякі грэх аддзяляе нас ад Бога, нават “маленькая наіўная хлуслівасць”. Кожны чалавек зграшыў, і ніхто не з’яўляецца дастаткова добрым для таго, каб самому трапіць на нябёсы (Рымлянаў 3:23). Гэта не залежыць ад таго, што нашыя ліхія справы будуць пераважвацца тым, што мы зрабілі добрага. Калі б гэта было так, мы ўсе пацярпелі б правал. “А калі з ласкі, дык не за ўчынкі, інакш ласка не была б ужо ласкай” (Рымлянаў 11:6). Мы не можам зрабіць нічога для таго, каб заслужыць нябёсы ( гл. Ціту 3:5).

“Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторная дарога вядзе на загубу, ды многа такіх, што праз іх ідуць” (Мацвея 7:13).Нават калі ўсе навакол жывуць грахоўным жыццём і спадзяванне на Бога не папулярна, Бог не прыме гэтага ў якасці прабачэння. “І вы былі памерлымі праз правіны і грахі вашы, у якіх калісьці хадзілі паводле гэтага веку, па волі князя ўлады паветранай, духа, які дзейнічае цяпер у сынах бунту” (Эфесцаў 2:1, 2).

Калі Бог стварыў свет, ён быў дасканалы. Усё было добрым. Потым Ён стварыў Адама і Еву і даў ім свабодную волю, каб у іх быў выбар: ісці за Богам і падпарадкоўвацца Яму, ці не. Але Адам і Ева, самыя першыя людзі, створаныя Богам, былі спакушаны сатаной і зграшылі. Гэта аддзяліла іх (і ўсіх людзей, што з’явіліся ўслед за імі, уключаючы нас) ад Бога і зрабіла немагчымым мець блізкія адносіны з Ім. Ён святы і не можа знаходзіцца сярод граха. З’яўляючыся грэшнікамі, мы не можам пераадолець аддзяленне самі, і таму Бог прадугледзеў шлях для нас, каб мы маглі мець адзінства з Ім на нябёсах. “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае” (Яна 3:16). “Бо плата за грэх – смерць, а дар Божы – жыццё вечнае ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым” (Рымлянаў 6:23). Ісус быў народжаны дзеля таго, каб навучыць нас праўдзіваму шляху, і памерці за нашыя грахі, ухаваўшы ад гэтага нас. Праз тры дні Ён уваскрос (Рымлянаў 4:25), паказаўшы Сваю перамогу над смерцю. Ён пабудаваў мост над бяздоннем, раздзяляючым Бога з чалавекам, каб мы, верачы, маглі мець асабістыя адносіны з Ім.

“А гэта жыццё вечнае ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога і Таго, Каго Ты паслаў, Ісуса Хрыста” (Яна 17:3). Большасць людзей вераць у Бога, верыць нават сатана. Але для таго, каб мець збаўленне, мы павінны звярнуцца да Бога, стварыць асабістыя адносіны, адцурацца ад сваіх грахоў і ісці за Ім. Нам неабходна даверыць Ісусу ўсё, што мы маем, і ўсё, што мы робім. “[Выявілася] ...справядлівасць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх, што вераць” (Рымлянаў 3:22). Біблія вучыць нас, што няма іншага шляху да збаўлення, акрамя як праз Ісуса Хрыста. Ісус кажа ў Яна 14:6: “Я – шлях, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне”.

Ісус – гэта адзіны шлях, таму што Ён – адзіны, Хто можа заплаціць за нашыя грахі (Рымлянаў 6:23). Ніякая іншая рэлігія не апавядае пра глыбіню граха і яго вынікі. Ніякая іншая рэлігія не прапаноўвае канчатковай платы за грэх, якую можа прапанаваць толькі Ісус Хрыстос. Ніякі іншы “заснавальнік рэлігіі” не з’яўляецца Богам у целе (Яна 1:1, 14), – а гэта адзіны шлях здзяйснення платы за бясконца вялікі доўг. Ісус павінен быў быць Богам, каб здзейсніць гэту плату. Ісус павінен быў быць чалавекам, каб Ён мог памерці. Збаўленне магчыма толькі праз веру ў Ісуса Хрыста! “...І няма ў нікім іншым збаўлення, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у якім маглі б мы быць збаўлены” (Дзеі 4:12).

“Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае” (Яна 3:16).

Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Ці з’яўляецца Ісус адзіным шляхам на нябёсы?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries