Дзе знаходзіўся Ісус на працягу трох дзён паміжЯго смерцю і ўваскрэсеннем?



Пытанне: Дзе знаходзіўся Ісус на працягу трох дзён паміжЯго смерцю і ўваскрэсеннем?

Адказ:
У 1-м Пятра 3:18, 19 гаворыцца: “Хрыстос таксама раз пацярпеў за грахі, Справядлівы за несправядлівых, каб вас давесці да Бога, стаўшы мёртвым целам, але аджыўшы Духам; у Ім , пайшоўшы, прапаведаваў нават тым духам, што былі ў вязніцы...” Выраз “аджыўшы Духам” у вершы 18 мае тую ж канструкцыю, што і словазлучэнне “мёртвым целам”. У гэтым выпадку правільна адносіць і слова “Дух”, і слова “цела” да Хрыста. Цела і дух – гэта Цела і Дух Хрыста. Выраз “аджыўшы Духам” паказвае на той факт, што ускладанне грахоў на Ісуса і Яго смерць прывялі да аддзялення Яго чалавечага духа ад Айца (Мацвея 27:46). Тут гаворыцца пра дух і цела, як і ў Мацвея 27:41 і Рымлянаў 1:3, 4, але не пра цела Хрыста і не пра Святога Духа. Як толькі здзейснілася Хрыстова адкупленне за грахі, Яго дух атрымаў узаемаадносіны, якія былі разбураны.

У 1-м Пятра 3:18-22 малюецца сувязь паміж пакутамі Хрыста (верш 18) і Яго ўслаўленнем (верш 22). Толькі Пётр апавядае пра тое, што адбылося паміж гэтымі двюма падзеямі. Слова “прапаведаваў” у вершы19 гэта не тое ж самае слова, якім у Новым Запавеце звычайна малюецца пропаведзь евангелля. Літаральна гэта абазначае абвяшчэнне весткі. Ісус пакутаваў і памёр на крыжы, Яго цела перацярпела смерць, і Яго дух памёр, як толькі Ён узяў на Сябе грэх. Але пасля Яго дух аджыў, і Ён перадаў яго Айцу. Згодна з апосталам Пятром, у перыяд паміж Сваёй смерцю і ўваскрэсеннем Ісус “прапаведаваў нават тым духам, што былі ў вязніцы.”

Трэба адзначыць, што Пётр звяртаўся да людзей, як да “душ”, а не як да “духаў” (3:20). У Новым Запавеце слова “духі” выкарыстоўваецца для апісання анёлаўабо дэманаў, але не чалавечых істот; і, як здаецца, верш 22 мае гэтае значэнне. Таксама нідзе ў Бібліі не сказана пра тое, што Ісус сыходзіў у апраметную. Дзеі 2:31 кажа, што Ён сыходзіў у “гадэс” (Новая амерыканская стандартная Біблія), але “гадэс” не апраметная. Слова “гадэс” адносіцца да царства памерлых, часовага месцазнаходжання тых, хто чакае ўваскрэсення. У Адкрыцці 20:11-15 у Новай амерыканскай стандартнай Бібліі, ці Новай міжнароднай версіі падаецца яснае адрозненне між гэтымі паняццямі. Апраметная – гэта вечнае і канчатковае месца асуджэння загінуўшых. Гадэс – гэта часовае месца.

Наш Госпад перадаў Свой дух Айцу, памёр, і у нейкі перыяд часу паміж смерцю і ўваскрэсеннем наведаў царства памерлых, дзе Ён абвясціў вестку духоўным істотам (магчыма, паўшым анёлам, гл. Юды 6), якія мелі пэўныя адносіны да дапатопнагаперыяду часоў Ноя. Верш 20 растлумачвае гэта. Апостал Пётр не кажа нам, што менавіта Ён абвясціў гэтым духам у вязніцы, але гэта не магла быць вестка пра збаўленне, бо анёлы не могуць быць збаўлены (Габрэяў 2:16). Магчыма, гэта было абвяшчэнне перамогі над д’яблам і яго войскам (1-ы Пятра 3:22; Каласянаў 2:15). Эфесянаў 4:8-10 таксама, здаецца, звяртае ўвагу на тое, што Хрыстос трапіў у “рай” (Лукі 16:20; 23:43) і ўзяў на нябёсы ўсіх тых, хто паверыў у Яго да Яго смерці. Гэты ўрывак не дае шырокай інфармацыі пра тое, што адбылося, але большасць даследчыкаў Бібліі сходзяцца на думцы, што менавіта гэта абазначаюць словы “павёў палон у няволю.”

Такім чынам, можна сказаць, што Біблія не дае поўнасцю зразумелай інфармацыі пра тое, што рабіў Хрыстос на працягу трох дзён паміж Сваёй смерцю і ўваскрэсеннем. Здаецца, што Ён абвясціў перамогу над паўшымі анёламі і няверуючымі. Мы ведаем дакладна, што Ісус не прадстаўляе людзям іншага шансу для збаўлення. У Бібліі да нас гаворыцца, што пасля смерці нас чакае суд (Габрэяў 9:27), ніякага іншага шанса не будзе. Немагчыма з абсалютнай дакладнасцю сказаць, што рабіў Ісус у перыяд паміж Сваёй смерцю і ўваскрэсеннем. Магчыма, гэта адна з таямніц, якую мы адкрыем у той час, калі дасягнём славы.


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Дзе знаходзіўся Ісус на працягу трох дзён паміжЯго смерцю і ўваскрэсеннем?