Кім з’яўляецца Святы Дух?



Пытанне: Кім з’яўляецца Святы Дух?

Адказ:
Існуе шмат няправільных уяўленняў пра Асобу Святога Духа. Некаторыя лічаць Святога Духа нейкай містычнай сілай. Іншыя мяркуюць, што Святы Дух – гэта безаблічная сіла, якой Бог надзяляе паслядоўнікаў Хрыста. Што кажа Біблія пра Святога Духа? Калі казаць каротка, Святы Дух – гэта Бог. Біблія таксама гаворыць, што Святы Дух – гэта Асоба, Істота, Якая мае розум, эмоцыі, волю.

Пацвярджэнне таго факта, што Святы Дух з’яўляецца Богам, ясна можна бачыць у шматлікіх месцах Пісання, уключаючы Дзеі 5:3, 4. Тут Пётр супрацьстаіць Ананіі, які схлусіў Святому Духу, і кажа, што ён “схлусіў не людзям, а Богу”. Гэта заява ясна сцвярджае, што хлусіць Святому Духу абазначае хлусіць Богу. Таксама мы можам ведаць, што Святы Дух з’яўляецца Богам па таму, што Ён валодае атрыбутамі Бога. Напрыклад, тое, што Святы Дух усюдыісны, бачна з псальма 138:7, 8: “Куды пайду я ад Духа Твайго, і куды ўцяку ад аблічча Твайго? Калі пайду ў неба, Ты там; калі спушчуся ў цемру, Ты там прабываеш”. У 1-м да Карынфянаў 2:10, 11 мы бачым усёведанне Святога Духа: “Нам жа аб’явіў Бог праз Духа; Дух бо ўсё пранікае, нават глыбіні Божыя. Хто ж з людзей ведае, што чалавечае, калі не дух, які ў ім? Таксама і таго, што Божае, ніхто не ведае, апрача Духа Божага.”

Мы можам ведаць, што Святы Дух з’яўляецца Асобай, Якая мае розум, эмоцыі і волю. Святы Дух думае і ведае (1-ы да Карынфянаў 2:10). Святы Дух можа быць абражаны (Эфесянаў 4:30). Святы Дух хадайнічае за нас (Рымлянаў 8:26, 27). Святы Дух прымае рашэнні згодна Яго волі (1-ы да Карынфянаў 12:7-11). Святы Дух – гэта Бог, трэцяя Асоба Тройцы. З’яўляючыся Богам, Святы Дух у сапраўднасці можа дзейнічаць, як Суцяшальнік і Дарадчык, як і абяцаў Ісус (Яна 14:16, 26; 15:26).


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Кім з’яўляецца Святы Дух?