settings icon
share icon
Пытанне

У чым заключаецца важнасць хрысціянскага хросту?

Адказ


Згодна з Бібліяй, хрысціянскі хрост з’яўляецца знешнім сведчаннем таго, што адбылося ва ўнутраным жыцці веруючага. Хрысціянскі хрост паказвае атаясамліванне веруючага з Хрыстом у Яго смерці і ўваскрэсенні. Біблія кажа: “Ці ж вы не ведаеце, што мы ўсе, ахрышчаныя ў Ісуса Хрыста, ахрышчаныя ў смерць Яго? Таму праз хрост мы разам з Ім пахаваныя ў смерць, каб як Хрыстос быў уваскрашоны з мёртвых славаю Айца, так і мы пачалі жыць абноўленым жыццём” (да Рымлянаў 6:3, 4). Пры хрысціянскім хросце апусканне ў ваду ілюструе пахаванне з Хрыстом. Выхад з вады ілюструе ўваскрэсенне з Хрыстом.

У хрысціянскім хросце існуюць два патрабаванні да таго, хто хрост прымае: (1) той, хто прымае хрост, павінен мець веру ў Ісуса Хрыста як Збаўцу і (2) чалавек павінен разумець сэнс хросту. Калі чалавек ведае Госпада як Збаўцу і разумее, што хрысціянскі хрост – гэта крок паслухмянасці ў прынародным абвяшчэнні сваёй веры ў Хрыста, і жадае быць ахрышчаным, – тады няма прычыны ўтрымліваць веруючага ад хросту. Згодна з Бібліяй, хрысціянскі хрост – гэта крок паслухмянасці, прынароднае абвяшчэнне веры толькі ў Хрыста для збаўлення. Хрысціянскі хрост важны, таму што гэта – крок паслухмянасці: прынароднае абвяшчэнне веры ў Хрыста, пасвячонасць Яму і атаясамліванне з Хрыстом у Яго смерці, пахаванні і ўваскрэсенні.

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

У чым заключаецца важнасць хрысціянскага хросту?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries