Як я магу атрымаць ад Бога дараванне маіх грахоў?




Пытанне: Як я магу атрымаць ад Бога дараванне маіх грахоў?

Адказ:
Дзеі 13:38 кажа: “Мужы браты, хай будзе вам ведама, што абвяшчаецца вам адпушчэнне грахоў праз Яго.”

Што такое памілаванне і чаму гэта неабходна?

Слова “памілаваць” мае наступнае значэнне: прабачыць; дараваць поўнасцю; ануліраваць доўг, не патрабуючы кампенсавання. Калі мы вінаватыя ў адносінах да кагосьці, мы шукаем прабачэння для таго, каб аднавіць добрыя адносіны. Прабачэнне не даецца таму, што чалавек заслугоўвае, каб быць памілаваным. Ніхто не заслугоўвае памілавання. Памілаванне – гэта акт любові, літасці і ласкі. Памілаванне – гэта рашэнне не мець нічога супраць іншага чалавека, нягледзячы на тое, што ён табе зрабіў.

Біблія апавядае нам, што мы ўсе маем патрэбу ў атрыманні памілавання ад Бога. Мы ўсе ўчынілі грэх.Эклезіяст 7:20 кажа: “Няма чалавека справядлівага на зямлі, які рабіў бы дабро і не грашыў”. У 1-м Яна 1:8 гаворыцца: “Калі мы кажам, што ня маем грэху, ашукваем сябе, і праўды няма ў нас”. Усякі грэх у канчатковым выніку – гэта акт мяцяжу супраць Бога (Псалом 52:4). Як вынік, мы маем пільную, найвялікшую патрэбу ў Божым памілаванні. Калі нашыя грахі не дараваны, у вечнасці мы будзем несці цяжар наступстваў сваіх грахоў (Мацвея 25:46; Яна 3:36).

Памілаванне – як мне яго атрымаць?

На шчасце, Бог – Бог любячы і літуючы і гатовы дараваць нам нашыя грахі! 2-е Пятра 3:9 распавядае нам: “Не марудзіць Гасподзь з выканнаннем абяцання, як некоторыя лічаць гэта марудлівасцю; а доўга трывае нас, не хочучы, каб хто загінуў, а каб усе прыйшлі да каяння”. Бог жадае прабачыць нам, і Ён зрабіў тое, што неабходна для нашага памілавання.

Адзіна справядлівым пакараннем за грэх з’яўляецца смерць. Першая палова верша Рымлянам 6:23 кажа: “Бо расплата за грэх – смерць...” Вечная смерць – вось што мы заслугоўваем за нашыя грахі. Але Бог, згодна з Сваім дасканалым планам, зрабіўся чалавекам – Ісусам Хрыстом (Яна 1:1, 14). Ісус памёр на крыжы, панёсшы смерць – пакаранне, якое заслужылі мы. 2-е Карынфянам 5:21 вучыць нас: “Бо Таго, Хто ня ведаў грэху, Ён зрабіў нам ахвяраю за грэх, каб мы ў Ім зрабіліся праведнымі перад Богам”. Ісус памёр на крыжы, панёсшы пакаранне, якое належала нам з-за зробленага намі!

З’яўляючыся Богам, Ісус праз Сваю смерць падараваў збаўленне ад грахоў усяму свету. У 1-м Яна 2:2 сказана: “Ён ёсць ахвяра мілажалю за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і ўсяго свету”. Ісус паўстаў з мёртвых, прадэманстраваўшы Сваю перамогу над грахом і смерцю (1-е Карынфянам 15:1-28). Дзякаваць Богу, бо праз смерць і ўваскрэсенне Ісуса Хрыста другая палова верша Рымлянам 6:23 нязменна праўдзівая: “...а дар Божы- жыццё вечнае у Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым.”

Ці хочаце вы атрымаць дараванне вашых грахоў? Ці ёсць у вас адчуванне вінаватасці, якое прыносіць пакуты і ад якога нельга пазбавіцца? Дараванне вашых грахоў магчыма, калі вы паверыце ў Ісуса Хрыста як вашага Збаўцу. У Эфесянам 1:7 сказана: “У Якім мы маем адкупленне крывёю Ягонай, дараванне грахоў, паводзе багацця мілаты Ягонай”. Ісус заплаціў наш доўг, і таму мы можам быць памілаваны. Вам трэба толькі звярнуцца да Бога з просьбай прабачыць вам праз Ісуса Хрыста, з верай, што Ісус памёр для таго, каб унесці плату за нас і зрабіць магчымым вашае памілаванне – і Ён прабачыць вам! Яна 3:16, 17 утрымлівае ў сабе цудоўную вестку: “Бог так палюбіў свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў свет, каб судзіць свет, а каб свет уратаваны быў праз Яго”.

Памілаванне – гэта сапраўды так проста?

Так, гэта проста! Вам не трэба зарабляць прабачэнне Бога!Вы не зможаце заплаціць за памілаванне, што атрымалі ад Бога. Вы можаце толькі прыняць яго па веры, праз ласку і літасць Божую. Калі вы хочаце прыняць Ісуса Хрыста як вашага Збаўцу і атрымаць ад Бога памілаванне, то тут прыведзена малітва, якою вы можаце памаліцца. Учыненне гэтай ці ўсякай іншай малітвы не можа збавіць вас Толькі даручыўшы сябе Ісусу Хрысту, вы атрымаеце дараванне грахоў. Гэта малітва – проста спосаб выказвання Богу сваёй веры і падзякі за падараванае памілаванне.

“Божа, я ведаю, што я саграшыў супраць Цябе і заслугоўваю пакарання. Але пакаранне, якое заслужыў я, прыняў на Сябе Ісус Хрыстос, і таму праз веру ў Яго, я магу быць памілаваны. Я адцураюся граха і даручаю сябе Табе дзеля збаўлення. Дзякую Табе за Тваю цудоўную ласку і памілаванне. Амін.”

Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Як я магу атрымаць ад Бога дараванне маіх грахоў?