settings icon
share icon
Пытанне

Як я магу быць упэўнены, што, калі я памру, я траплю на нябёсы?

Адказ


Ці ўпэўнены вы ў тым, што маеце вечнае жыццё і трапіце на нябёсы пасля таго, як памрэце? Бог жадае, каб вы былі ўпэўнены ў гэтым! Біблія кажа: “Пра гэта напісаў я вам, каб вы ведалі, што маеце жыццё вечнае, – вы, якія верыце ў імя Сына Божага” (1-ы Яна 5:13). Уявім, што вы паўстанеце перад Богам іменна зараз, і Ён спытае вас: “Чаму Я даю табе магчымасць трапіць на нябёсы?” Што б вы адказалі? Вы, можа быць, і не ведаеце, што прамовіць у адказ. Вам неабходна ведаць, што Бог любіць нас і Ён учыніў для нас так, каб мы маглі быць упэўнены ў тым, дзе мы будзем праводзіць вечнасць. Біблія апавядае аб гэтым наступным чынам: “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае” (Яна 3:16).

У першую чаргу нам неабходна зразумець, што ж перашкаджае нам трапіць на нябёсы. Гэта – нашая грахоўная натура, якая перашкаджае ўстанаўленню нашых узаемаадносін з Богам. Мы – грэшнікі па сваёй натуры і па нашым выбары. “... Таму што ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай” (Рымлянаў 3:23). Мы не можам збавіць самі сябе. “Бо ласкаю вы збаўлены праз веру, і гэта не ад вас, але Божы дар; не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся” (Эфесцаў 2:8, 9). Мы заслугоўваем смерці і апраметнай. “Бо плата за грэх – смерць, а дар Божы – жыццё вечнае ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым” (Рымлянаў 6:23).

Бог святы і справядлівы і павінен караць грэх, але Ён любіць нас, і Ён падараваў нам прабачэнне за нашыя грахі. Ісус сказаў: “Я – шлях, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне” (Яна 14:6). Ісус памёр за нас на крыжы. “Хрыстос таксама раз пацярпеў за грахі, Справядлівы за несправядлівых, каб вас давесці да Бога, стаўшы мёртвым целам, але ажыўшы духам” (1-ы Пятра 3:18). Ісус уваскрос з мёртвых: “Які быў выданы за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўдання нашага” (Рымлянаў 4:25).

Вернемся да першапачатковага пытання: “Як я магу быць упэўнены, што, калі я памру, я траплю на нябёсы?” Адказ такі: вер у Госпада Ісуса Хрыста, і ты будзеш збаўлены (Дзеі 16:31). “А тым, якія Яго прынялі, дало магутнасць стацца сынамі Божымі, тым, што вераць у імя Яго” (Яна 1:12). Вы можаце атрымаць вечнае жыццё як ПАДАРУНАК, за які вы не зможаце заплаціць. “Бо плата за грэх – смерць, а дар Божы – жыццё вечнае ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым” (Рымлянаў 6:23). Вы можаце пачаць паўнавартаснае і плённае жыццё непасрэдна зараз. Ісус сказаў: “Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красці, забіваць і губіць. Я ж прыйшоў, каб мелі жыццё, і мелі ўдосталь” (Яна 10:10). Вы можаце быць у вечнасці з Ісусам, бо Ён абяцаў: “І, калі адыду і прыгатую вам месца, зноў прыйду і прыму вас да Сябе, каб і вы былі там, дзе Я буду” (Яна 14:3).

Калі вы жадаеце прыняць Ісуса Хрыста як вашага Збаўцу і атрымаць памілаванне ад Бога, тут дадзена малітва, якой вы зможаце памаліцца. Гэта або ўсякая іншая малітва самі па сабе не могуць збавіць нас. Толькі давер Ісусу Хрысту можа даць вам дараванне грахоў. Гэта малітва – толькі спосаб выказвання Богу вашай веры ў Яго і падзяка Яму за тое, што Ён падараваў вам памілаванне.

“Божа, я ведаю, што я зграшыў супраць Цябе і заслугоўваю пакарання. Але Ісус Хрыстос панёс на Сабе пакаранне, якое я заслужыў, каб праз веру ў Яго я мог атрымаць памілаванне. Я адцураюся сваіх грахоў і даручаю сябе Табе, каб быць збаўленым. Я дзякую Табе за Тваю цудоўную ласку і памілаванне! Амін!”

Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Як я магу быць упэўнены, што, калі я памру, я траплю на нябёсы?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries