Што апавядае Біблія пра развод і новы шлюб?




Пытанне: Што апавядае Біблія пра развод і новы шлюб?

Адказ:
Спачатку трэба адзначыць, што, якога б пункту гледжання адносна пытання пра развод вы ні прытрымліваліся, неабходна памятаць словы з Бібліі з Малахіі 2:16: Госпад Бог кажа: “Я ненавіджу развод…” (сучасны пераклад). Згодна з Бібліяй, Божы план змяшчаецца ў тым, каб шлюб быў абавязковым на ўсё жыццё. “…Так што яны ўжо не двое, а адно цела. Значыцца, што Бог злучыў, таго хай чалавек не разлучае” (Мацвея 19:6). Бог ведае, аднак, што, паколькі шлюб – гэта ўзаемаадносіны двух грахоўных асоб, развод можа адбыцца. У Старым Запавеце Ён даў пэўныя законы, каб абараніць правы разведзеных, асабліва жанчын (Паўтораны Закон 24:1-4). Ісус удакладніў, што гэтыя законы былі дадзены з-за ліха ў сэрцы чалавека, а не таму, што так пажадаў Бог (Мацвея 19:8).

Дэбаты адносна таго, дазволены развод згодна з Бібліяй ці не, разгортваюцца галоўным чынам вакол слоў Ісуса ў Мацвея 5:32 і 19:9. Словазлучэнне “акрамя віны чужаложства” – гэта адзіны ўрывак у Пісанні, які, як быццам, дае Божае дазваленне на развод і новы шлюб. Многія даследчыкі Пісання трактуюць гэтае “словазлучэнне выключэння” як тое, што адносіцца да “чужаложства” у час перыяда заручын. Згодна з яўрэйскай традыцыяй мужчына і жанчына лічыліся мужам і жонкай нават тады, калі яны былі толькі заручаны. І здрада на працягу гэтага перыяду заручын, такім чынам, лічылася адзінай апраўдальнай прычынай для разводу.

Аднак грэчаскае слова, што перакладаецца як “чужаложства”, – гэта слова, якое можа абазначаць любую форму сексуальнай амаральнасці. Гэта можа адносіцца да распусты, прастытуцыі, адзюльтэру (здрады ў шлюбе) і г. д. Ісус, магчыма, кажа, што развод дапускаецца ў тых выпадках, калі мае месца сексуальная амаральнасць. Сексуальныя адносіны – гэта неад’емная частка адносін мужа і жонкі, дзе “двое адно цела” (Роду 2:24; Мацвея 19:5; Эфесянаў 5:31). Таму нарушэнне такой сувязі праз сексуальныя адносіны па-за шлюбам можа быць прычынай, па якой развод дазваляецца. Калі гэта так, то ў гэтым месцы Пісання Ісус меў на ўвазе таксама новы шлюб. Словазлучэнне “і жэніцца на іншай” (Мацвея 19:9) паказвае, што развод і новы шлюб дазволены толькі ў выпадку віны чужаложства, як бы гэты выраз ні інтэрпрэтаваўся. Істотная заўвага: дазволена ўступіць у новы шлюб толькі невінаватай палове. Хоць гэта і не канстатуецца ў тэксце, зразумела, што дазваленне на новы шлюб пасля разводу – гэта Божая міласць для таго, супраць каго ўчынены грэх, а не для таго, хто сексуальны грэх учыніў. Можа быць, ёсць прыклады, дзе “вінаватай палове” дазволена ўступаць у новы шлюб, але з прыведзенага тэксту такой канцэпцыі не вынікае.

Некаторыя ўспрымаюць 1-ы да Карынфянаў 7:15 як яшчэ адно “выключэнне”, якое дазваляе новы шлюб у тым выпадку, калі няверуючая палова разводзіцца з веруючай. Аднак гэты кантэкст не мае на ўвазе новага шлюбу, а толькі сцвярджае, што веруючы не звязаны абавязкам прадаўжаць жыць у шлюбе, калі няверуючая палова хоча разысціся. Іншыя кажуць, што жорсткія адносіны (да мужа/жонкі або дзіцяці) з’яўляецца дастатковай прычынай для разводу, нават калі пра гэта не сказана ў Бібліі. Гэта, зразумела ж, можа быць і так, але рабіць які-небудзь здагадкі, карыстаючыся Словам Божым, няправільна.

Калі-нікалі ў працэсе дыскусіі адносна “словазлучэння выключэння” забываецца той факт, што якім бы ні быў сэнс слоў “віна чужаложства”, гэта з’яўляецца дазволам на развод, але ніяк не патрабаваннем. Нават калі чужаложства здзейснена, муж і жонка, па Божай ласцы, могуць навучыцца прабачаць і пачынаць зноў будаваць адносіны ў шлюбе. Наколькі больш дараваў нам Бог!

І, безумоўна, мы можам зрабіць па Яго прыкладзе і дараваць грэх чужаложства (Эфесянаў 4:32). Аднак у шматлікіх выпадках той, хто зграшыў, упарціцца ў граху, і чужаложства працягваецца. У такім разе трэба кіравацца словамі з Мацвея 19:9. Таксама многія пасля разводу імкнуцца як мага хутчэй уступіць у новы шлюб, у той час як Бог хоча, каб яны заставаліся адны. Часам Бог заклікае чалавека не ўступаць у шлюб, каб не раздвойвацца ў сваім служэнні (1-ы да Карынфянаў 7:32-35). Новы шлюб – выйсце ў некаторых абставінах, але нельга думаць, што гэта адзінае выйсце.

На жаль, працэнт разводаў сярод вызнаючых хрысціянства амаль такі ж высокі, як і сярод няверуючых у свеце. Біблія выключна ясна заяўляе, што Бог ненавідзіць развод (гл. Малахіі 2:16, сучасны пераклад) і што жыццё веруючага павінны характарызаваць прымірэнне і прабачэнне (Лукі 11:4; Эфесянаў 4:32). Аднак Бог ведае, што разводы будуць адбывацца нават сярод Яго дзяцей. Тыя, хто разведзены і/ці нанова ўступіў у шлюб, не павінны думаць, што іх Бог любіць менш, нават калі развод і не апраўданы словамі з Мацвея 19:9. Бог часта выкарыстоўвае нават грахоўную непаслухмянасць хрысціян, каб дасягнуць добрых мэт.


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Што апавядае Біблія пра развод і новы шлюб?